Культура Беларусі другой паловы ХІХ – пачатку ХХ ст.

У другой палове ХІХ ст. – пач. ХХ ст. працягваўся працэс фарміравання мовы бел. нацыі. Значныя змены адбыліся ў гутарковай мове. З’яўляліся новыя словы і тэрміны, паланізмы змяняліся русізмамі.

На аснове жывой гутаркавай народнай мовы фарміравалася новая беларуская літаратурная мова. Крыніцай яе была вусная паэтычная народная вытворчасць. Бел. пісьменнікі шырока выкарыстоўвалі ў творах нар. песні, казкі, прыказкі, загадкі. Літаратурная мова развівалася галоўным чынам як мова мастацкай літаратуры і публіцыстыкі. Істотнай перашкодай развіццю бел. пісьмовай мовы з’яўлялася адсутнасць яе нарматыўнай граматыкі. Фарміраванне літаратурнай мовы адбывалася павольна, што тлумачыцца цяжкасцямі ў друкаванні і распаўсюджанні беларускамоўных твораў. Гэты працэс Культура Беларусі другой паловы ХІХ – пачатку ХХ ст. не завяршыўся да пачатку рэвалюцыі 1905–1907 гг.

З другой паловы ХІХ ст. ўсё больш актыўна ўжываюцца назва “Беларусь” і этнонім “беларусы”. Паводле перапісу 1897 г. беларускую мову роднай лічыла 74% насельніцтва Беларусі. Этнонім “беларусы” паступова выцясняў лакальныя тэрміны тыпу “літвіны”, “чарнарусы”. Існавалі рэгіянальныя назвы (палешукі), канфесіянізмы (рускія і палякі), жыхары некаторых частак Беларусі называлі сябе тутэйшымі.

Фарміраванню нацыянальнай самасвядомасці садзейнічалі публікацыі фундаментальных навуковых прац, прысвечаных бел. народу, яго мове, культуры і гістарычнаму мінуламу (2-я палова ХІХ – пач. ХХ ст.). Працы І.І.Насовіча, М.А.Дзімітрыева, Ю.Ф.Крачкоўскага, А.М.Семянкоўскага, Л.Ф.Карскага і інш. аб Культура Беларусі другой паловы ХІХ – пачатку ХХ ст.’ектыўна засведчылі факт існавання самастойнага беларускага этнасу. Упершыня бел. этнас разглядаецца як суб’ект гістарычнага працэсу ў працы В.Ластоўскага “Кароткая гісторыя Беларусі”.

У другой палове ХІХ ст. працавалі такія беларускія паэты як Ф.Багушэвіч, А.Гурыновіч, Я.Лучына. У пачатку ХХ ст. з’яўляюцца творы Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча, Цёткі і інш.

Развіваецца тэатральнае мастацтва. У гарадах Беларусі выступалі рускія драматычныя трупы. У пачатку ХХ ст. Ігнат Буйніцкі стварыў беларускі нацыянальны тэатр прафесійнага тыпу.

У архітэктуры Беларусі пануе эклектыка (або змяшэнне стыляў). Выкарыстоўваюцца розныя гістарычныя стылі і ствараюцца пабудовы ў псеўдарускім Культура Беларусі другой паловы ХІХ – пачатку ХХ ст. стылі, неагатычным, неараманскім, неакласічным і інш. стылях. Псеўдарускі стыль становіцца афіцыйным стылем праваслаўнай царквы, неаготыка – каталіцкай. У пачатку ХХ ст. у архітэктуру Беларусі пранікае стыль мадэрн.

У выяўленчым мастацтве Беларусі працаваў шэраг таленавітых майстроў – А.Гараўскі, К.Альхімовіч, Ю.Пэн, В.Бялыніцкі-Біруля, Н.Сілівановіч і інш.


documentaqvfxcj.html
documentaqvgemr.html
documentaqvglwz.html
documentaqvgthh.html
documentaqvharp.html
Документ Культура Беларусі другой паловы ХІХ – пачатку ХХ ст.